Будуць браць і з гемароем. Міністэрства абароны Беларусі знізіла патрабаванні да прызыўнікоў


У Беларусі 18 студзеня апублікавалі сумесную пастанову Мінабароны і Міністэрства аховы здароўя, якая абнаўляў патрабаванні да стану здароўя прызыўнікоў. Цяпер прыгоднымі да ваеннай службы будуць лічыцца нават людзі, якія важаць 99 кілаграмаў, піша reform.by.

Паводле абноўленай інструкцыі, з моманту публікацыі дакументу не прыдатнымі да ваеннай службы ў сілах спецыяльных аперацыяў будуць прызнавацца толькі грамадзяне, якія важаць больш за 100 кг. Вагавую мяжу падвысілі на 10 кг: раней у войска не бралі людзей з вагой цела больш за 90 кг.

Прыдатнымі да службы «з нязначнымі абмежаваннямі» цяпер таксама будуць прызнавацца людзі з атлусценнем II ступені (індэкс масы цела больш за 37 кг/м2). Такая ж катэгорыя прыдатнасці будзе прысвойвацца людзям з блізарукасцю любога вока ў адным з мерыдыянаў (6,0 -8,0 дптр), з артэрыяльнай гіпертэнзія I ці II ступені, з гемароем (без выпадзення вузлоў), бранхіяльнай астмай (адсутнасць прыступаў – больш за 5 гадоў), з плоскаступнёвасцю (у залежнасці ад узроўню).

Раней гэтыя хваробы лічыліся падставай для не прыдатнасці да вайсковай службы ў мірны час ці «абмежаванай непрыдатнасці». У дакуменце пералічваюцца крытэрыі прыдатнасці і для іншых захворванняў. Пастанова зацвярджае паказнікі прызначэння для праходжання ў тым ліку службы па кантракце і пры паступленні ў ваенныя навучальныя ўстановы.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў