Зяленскі заклікаў Еўразвяз увесці новыя санкцыі супраць Расеі


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на паседжанні міністраў замежных справаў дзяржаваў – чальцоў ЕЗ у Кіеве заклікаў Еўрапейскі Звяз узмацніць санкцыйны ціск на Расею.

Уладзімір Зяленскі на саміце міністраў замежных справаў краінаў Еўразвязу.
Фота: president.gov.ua

«Санкцыйнага ціску на Расею відавочна мала. Гэта відаць перш за ўсё з росту колькасці ўдарных дронаў і авіяўдараў расейскіх тэрарыстаў. Трэба больш супольнай працы супраць любых формаў і схемаў абыходу Расеяй санкцыяў. Любыя пастаўкі ў Расею, якія дазваляюць ёй павялічваць вайсковую вытворчасць, павінны спыніцца», – сказаў прэзідэнт Украіны.

Паводле яго, у гэтым мусіць быць зацікаўлены кожны ў свеце, хто хоча найхутчэйшага завяршэння вайны.

Уладзімір Зяленскі заклікаў актывізаваць працу над новым санкцыйным пакетам Еўразвязу.

«Любыя санкцыйныя паўзы павялічваюць час расейскай агрэсіі, а паўза пасля 11-га санкцыйнага пакету ўжо занадта зацягнулася», – заявіў ён.

У прыватнасці, паводле Зяленскага, патрэбныя санкцыі супраць расейскай атамнай галіны, а таксама «іншых сектараў эканомікі дзяржавы-тэрарыста».

Hавiны
Латушка абмеркаваў з дыпламатамі прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы
2023.10.02 22:20

2 кастрычніка прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінету ў пытаннях аднаўлення законнасці і старшыня Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка правёў сустрэчы з амбасадаркаю Канады ў Польшчы Кэтрын Гоўдын, пастаяннай прадстаўніцай Канады пры АБСЕ Джосэлін Кінір і пастаяннай прадстаўніцай Нямеччыны пры АБСЕ Зузанэ Шуц.

Канадскай амбасадарцы, адказнай за стасункі з Беларуссю, прэзентавалі прапановы адносна зместу новага пакету санкцыяў.

«Канадскі бок пацвярджае, што гатовы і далей узмацняць санкцыйны ціск на рэжым. Таксама Канада ўважліва адсочвае сітуацыю, звязаную з лобінгам рэжымам зняцця санкцый з калійных угнаенняў», – адзначылі ў прэс-службе Латушкі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў