У Херсоне расейскія войскі абстралялі гіпермаркет. Ёсць загінулыя і параненыя


У Херсоне расейскія вайскоўцы нанеслі ўдар па гіпермаркеце. Ёсць загінулыя і параненыя. Аб гэтым паведамляе МУС Украіны.

Наступствы расейскага ўдару па гіпермаркеце ў Херсоне.
Фота: МВС України / Telegram

3 траўня расейскія вайскоўцы нанеслі ўдар па адзіным дзейным гіпермаркеце ва ўкраінскім Херсоне. Напад адбыўся каля 11 гадзін раніцы. Аб гэтым паведаміў міністр унутраных спраў Украіны Ігор Кліменко.

«Трое загінулых, пяцёра параненых. Гэта супрацоўнікі і наведвальнікі ўстановы. Усе аператыўныя службы працуюць. Яны дапамагаюць людзям. З расейскімі забойцамі нельга дамаўляцца. Іх трэба прыцягнуць да адказнасці. Ці знішчыць», – заявіў Ігар Кліменка.

Па звестках кіраўніка Херсонскай абласной вайсковай адміністрацыі Олександра Прокудзіна, за содні 2 траўня расейскія вайскоўцы абстралялі Херсонскую вобласць 106 раз, выпусціўшы 485 снарадаў з цяжкай артылерыі, «Градаў», танкаў, БПЛА і авіяцыі. Херсон абстраляны 9 разоў.

«Расейскія вайскоўцы трапілі ў жылыя кварталы населеных пунктаў вобласці. У выніку расейскай агрэсіі чатыры чалавекі загінулі, сем (з іх адно дзіця) ​​атрымалі раненні», – паведаміў Прокудзін.

Таксама кіраўнік АВА паведаміў, што ў Херсонскай вобласці з 20:00 5 траўня да 6:00 8 траўня на 58 гадзін будзе ўведзена «каменданцкая гадзіна». Як тлумачыць Прокудзін, рашэнне прынята, каб вайскоўцы маглі выканаць сваю працу.

У гэтыя 58 гадзін забароняць рух па вуліцах горада, Херсон будзе зачынены на ўезд і выезд.

Мірон Маліна belsat.eu

Стужка навінаў