навіны

У Берасці праз 24 гады раскрылі жахлівае забойства

8 верасня 2002 года пад чыгуначным мостам у рацэ Мухавец знайшлі труп мужчыны без галавы і рук. Фота: МУС Беларусі
8 верасня 2002 года пад чыгуначным мостам у рацэ Мухавец знайшлі труп мужчыны без галавы і рук. Фота: МУС Беларусі
podpis źródła zdjęcia

Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі паведаміла пра раскрыццё рэзананснай справы: асобу загінулага не маглі высветліць 23 гады, потым яшчэ год шукалі забойцу.

8 верасня 2002 года пад чыгуначным мостам у рацэ Мухавец знайшлі труп мужчыны без галавы і рук. Паводле МУС, з гэтай прычыны асобу загінулага не маглі высветліць так доўга.


У 2023 годзе сілавікі атрымалі інфармацыю, што да злачынства мелі дачыненне чатыры жыхары Берасця і Гомля, якія раней неаднаразова былі пад судом. Маўляў, у верасні 2001 гады яны выкралі і звязалі 30-летняга грамадзяніна Расеі, ударылі яго па галаве манціроўкай, прывязалі да яго каналізацыйныя люкі і скінулі з мосту ў ваду.


Труп быў знойдзены дзецьмі, якія рыбачылі ля берага, і выклікаў у горадзе немалы рэзананс.


Наколькі вядома, групоўка займалася кватэрнымі крадзяжамі і «шэрым рыэлтарствам» – завалодваннем жытлом асацыяльных грамадзянаў. Матывам забойства было знішчэнне канкурэнта ў крымінальным бізнесе.


Паводле прадстаўніка ГУБАЗіК Уладзіміра Гарагляда, мужчыну «скінулі ў ваду, калі ён быў яшчэ жывы». Як гэта ўвогуле магчыма, застаецца таямніцай.


У сакавіку 2024 года для затрымання трох мужчынаў прыцягнулі спецыяльнае падраздзяленне для барацьбы з тэрарызмам «Алмаз». Але тады затрымалі толькі трох удзельнікаў злачыннай групы, адзін дагэтуль абвешчаны ў вышук.


Паралельна высветлілася, што за год да забойства, у 2001 годзе, яны ўчынілі разбойны напад на кватэру мясцовага прадпрымальніка, пад пагрозай ужывання зброі звязалі непаўналетнюю дачку і забралі каштоўныя рэчы і грошы.


У 2025 годзе Берасцейскі абласны суд прысудзіў іх да пазбаўлення волі на тэрмін ад 22 да 24 гадоў.

Пры гэтым ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча, якога абвінавачвалі паводле 12 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, у тым ліку ў здрадзе дзяржаве і акце тэрарызму, прыгаварылі да большага тэрміну, чым гэтых забойцаў: 25 гадоў калоніі строгага рэжыму. Па 20 гадоў пазбаўлення волі атрымалі Павел Сава і Галіна Дзербыш. Вольга Маёрава атрымала 21,5 года зняволення. Падчас дзеянняў гэтай «групоўкі» з людзей пенсійнага ўзросту ніхто не пацярпеў, а ўсе абвінавачаныя потым прызнаныя палітзняволенымі.


Паводле версіі абвінавачання, удзельнікі так званай групы Аўтуховіча хацелі зрынуць уладу ў Беларусі «з дапамогай украінскіх спецслужбаў», а таксама «планавалі і ажыццяўлялі тэракты» і «ўвозілі зброю з Украіны».


Тэса Анэйда belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10