Вайна

«Euronews»: Пуціна, пакуль ён прэзідэнт, судзіць за вайну ва Украіне не будуць

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Кирилл Казачков / kremlin.ru
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Кирилл Казачков / kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Адмысловы трыбунал у Гаазе (Нідэрланды), які маюць намер стварыць для пераследу за агрэсію супраць Украіны, не будзе судзіць Уладзіміра Пуціна завочна, пакуль ён застаецца прэзідэнтам. Пра гэта паведамляе «Euronews».

Сустрэча «Вялікай пяцёркі» ў Мадрыдзе. Фота: gov.pl

«Вялікая пяцёрка» Еўропы паабяцала новую дапамогу Украіне і новыя санкцыі Расеі

Вайна

Як расказалі выданню два еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з працэсам, не будзе завочна судзіць не толькі Уладзіміра Пуціна датуль, пакуль ён застаецца прэзідэнтам Расейскай Федэрацыі, але і прэм'ер-міністра РФ Міхаіла Мішусціна і міністра замежных справаў Сяргея Лаўрова. Судовы пераслед іх будзе дазволены толькі ў тым выпадку, калі яны будуць фізічна прысутнічаць у зале суда або пасля іх сыходу са сваіх пасадаў.

Такія ўмовы выкладзены ў праекце пагаднення, якое забяспечыць прававую аснову для стварэння адмысловага трыбунала ў рамках Рады Еўропы.

Тэхнічная праца па стварэнні трыбуналу завяршылася ў канцы сакавіка падчас сустрэчы так званай «асноўнай групы» ў Страсбургу, якая падрыхтавала тры асобныя праекты дакументаў: двухбаковае пагадненне паміж Украінай і Радай Еўропы, статут адмысловага Трыбуналу і пагадненне, якое вызначае парадак кіравання адмысловым трыбуналам. Падпісанне запланаванае на 9 траўня ў Кіеве.

Абмежаванні на завочны суд разглядаюцца як кампраміс паміж краінамі, адзначыў прадстаўнік ЕЗ.

Пасля падпісання пагаднення Кіевам тэкст будзе вынесены на галасаванне ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, дзе сабраныя прадстаўнікі 46 краінаў, якія ўваходзяць у арганізацыю. Для ратыфікацыі дакументу неабходная большасць у дзве траціны галасоў. Чакаецца, што такія краіны, як Канада, Аўстралія, Новая Зеландыя і Японія, далучацца да ініцыятывы, што павысіць яе легітымнасць. А вось Злучаныя Штаты, наўрад ці возьмуць удзел у трыбунале.

,,

«Больш як 38 дзяржаў выказалі палітычную падтрымку стварэнню Трыбунала, а таксама Еўрапейскі Звяз», – паведаміў «Euronews» прадстаўнік Рады Еўропы.


Ідэя стварэння адмысловага трыбунала ў злачынствах агрэсіі супраць Украіны была падтрыманая прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім, каб забяспечыць адказнасць за поўнамаштабнае ўварванне, пачатае Пуціным 24 лютага 2022 года.

Разам з тым адзначым, што 17 сакавіка 2023 года ордар на арышт Пуціна за вайсковыя злачынствы ва Украіне выдаў Міжнародны крымінальны суд. Але не ўсе краіны-падпісанты Рымскага статуту, гэта значыць прызнаюць моц пастановаў МКС, пагаджаюцца арыштаваць палітыка.

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10