навіны

Пуціна не арыштавалі ў Манголіі – ён сустракаецца з прэзідэнтам

Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухом
Уладзімір Пуцін з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухом. Фота: kremlin.ru
podpis źródła zdjęcia

Уладзімір Пуцін сустракаецца з прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійн Хурэлсухом 3 верасня. Расейскага чыноўніка не арыштавалі ў гэтай краіне, нягледзячы на ордар на арышт ад Міжнароднага крымінальнага суда.

Паколькі Манголія прызнае рашэнні Міжнароднага крымінальнага суда (МУС), Пуціна павінны былі арыштаваць. Аднак расейскія выданні публікуюць відэа з сустрэчы з прэзідэнтам Манголіі.


Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі раскрытыкаваў дзеянні Манголіі.

«Невыкананне ўрадам Манголіі абавязковага ордара МУС на арышт Пуціна стала сур'ёзным ударам па Міжнародным крымінальным судзе і міжнароднай сістэме крымінальнага правасуддзя. – піша ён. – Манголія дазволіла абвінавачанаму злачынцу пазбегнуць правасуддзя, тым самым падзяліўшы адказнасць за яго ваенныя злачынствы. Мы будзем працаваць з партнёрамі, каб гэта мела наступствы для Улан-Батара».

ЕС таксама нагадаў, што Манголія абавязана арыштаваць расійскага чыноўніка.

Раней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што боязі з нагоды візіту ў расейскага боку няма і дадаў, што «ўсе аспекты візіту старанна рыхтаваліся».

Ордар на арышт Пуціна быў выдадзены 17 сакавіка 2023 года. Да паездкі ў Манголію ён не наведваў краіны, якія ратыфікавалі Рымскі статут, гэта значыць сталі прызналі сілу пастаноў МУС, і маглі б арыштаваць Пуціна.


Арсен Рудэнка belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10