Вайна

Медыі: Беспілотнік уночы быў збіты над Мазыром

Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
Дрон-камікадзэ «Shahed-136». Фота: mil.in.ua
podpis źródła zdjęcia

Паводле неафіцыйных звестак, уночы з 27 на 28 студзеня ў небе над беларускім Мазыром. У міліцыі кажуць, што ўсё пад кантролем.

Выява беспілотніка «Shahed-136», створаная штучным інтэлектам. Фота: israelnoticias.com / Public Domain / commons.wikimedia.org

Начальнік Генштабу намякнуў, што ў Беларусі няма мірнага неба

навіны

Пра тое, што БПЛА падлятаў да беларускага Мазыра каля 00:57 паводле беларускага часу паведаміў украінскі маніторынгавы тэлеграм-канал «Ринда моніторить». Але ў наступную хвіліну ён адзначыў, што БПЛА больш не фіксуецца.

«Беларускі Гаюн» адзначае, што «Шагэд» падляцеў на адлегласць каля 6 кіламетраў да Мазыра. Авіяцыя ВПС РБ не паднімалася ў неба. Паводле яго, каля 00:55 у Мазырскім раёне быў чутны выбух. Як мяркуецца, гэта быў запуск ракеты СПА.

У міліцыі «Еўрарадыё» параілі «не турбавацца» і падкрэслілі, што «ўсё пад кантролем». Прычыны выбухаў не агучылі.

Паветраныя сілы Збройных сілаў Украіны паведамлялі пра масавую атаку расейскіх дронаў на Украіну ў ноч з 27 на 28 студзеня.

У ноч з 7 на 8 студзеня жыхары Навабеліцкага раёну Гомля і пасёлку Чонкі позняй ноччу пачулі гук моцнага выбуху. Паводле відавочцы, «бабах моцны быў з боку лесу на поўдзень ад Гомля». Таксама паступіла непацверджаная інфармацыя пра моцны выбух у ваколіцах вайсковага аэрадрому «Зябраўка», што прагучаў днём раней.

Раней таксама паведамлялася пра збітыя над Беларуссю беспілотнікі. Гэтак, у ноч на 5 верасня 2024 года ў ваколіцах Гомля ВПС Беларусі знішчылі два расейскія дроны, падзенне абломкаў выклікала пажар на гарадскім складзе. 3 кастрычніка дрон упаў у Калінкавічах. Жанчыну, камера на доме якой зафіксавала яго падзенне, затрымалі сілавікі. Над Ельскім раёнам беспілотнік быў збіты ўначы 20 кастрычніка.

Адзначым, што па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Аляксандр Лукашэнка ў першыя дні вайны выбачаўся за ракеты з боку Беларусі і прапанаваў таму ўдарыць па Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу ў якасці «кампенсацыі».

Якуб Хруст belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10