Па словах прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, Лукашэнка ў першыя дні вайны выбачаўся за ракеты з боку Беларусі і прапанаваў таму ўдарыць па Мазырскаму нафтаперапрацоўчаму заводу ў якасці «кампенсацыі.» Што гэта ўсё ўвогуле значыць і ці сапраўды Лукашэнка рабіў такую прапанову, каб потым гэтае абвяргаць? «Белсат» звярнуўся за меркаваннямі да экспертаў.