навіны

«Непатрэбныя» вакцыны злівалі ў ракавіны. Расследаванне «імітацыі вакцынацыі» ў Беларусі

Вакцына «Спутник V»
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Вакцына «Спутник V». Фота: Mos.ru
podpis źródła zdjęcia

Беларусаў падманвалі не толькі са статыстыкай захворвальнасці на COVID-19 і смяротнасці ад каронавіруснай хваробы. Гадамі вакцыны злівалі ці выкідалі на сметнішча – так было і з прышчэпкамі ад ковіду пасярод пандэміі.

Чытайце таксама:
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Лекар падчас пандэміі. Чарнаўцы, Украіна. 4 траўня 2020 года. Фота: Mstyslav Chernov / Wikimedia, CC BY-SA 4.0

Жывым добра казаць, што «ковід перамаглі». Што было са смяротнасцю ў Беларусі ў разгар пандэміі – і што цяпер?

Ініцыятыва «Твои зелёные глаза в Беларуси» апублікавала расследаванне «імітацыі вакцынацыі» ў Беларусі, праведзенае пры дапамозе «BELPOL» і ініцыятывы «Белыя халаты».


Міністэрства аховы здароўя ў часе пандэміі публікавала фальшывую статыстыку захворвальнасці і смяротнасці і забараняла лекарам пісаць COVID-19 як прычыну смерці. А сапраўдная надмерная смяротнасць (перавышэнне смяротнасці над даковіднымі гадамі) склала за 2020–2022 гады 90 тысяч чалавек. Калі б не ігнараванне пандэміі ўладамі, смерцяў магло быць на дзве траціны менш.


Аднак фальсіфікавалі не толькі статыстыку захворвальнасці і смяротнасці. Дзяржаўныя структуры «імітавалі бурлівую працу» ў вакцынацыі насельніцтва, каб любой цаной выканаць мэтавыя паказнікі Міністэрства аховы здароўя, расказвае ініцыятыва «Твои зелёные глаза».


Практыка фіктыўнай вакцынацыі з’явілася ў Беларусі яшчэ да пандэміі каронавіруснай хваробы: вакцыны ад грыпу таксама ўтылізавалі неналежным чынам, а паказнікі вакцынацыі фальшавалі. Паводле педыятаркі Маі Церакулавай, пры планавым паказніку вакцынацыі ад грыпу 40 % насельніцтва і 60 % групы рызыкі (дзяцей у веку ад паўтара да трох гадоў) у найлепшым выпадку рэальна вакцынавалі 20 % дзяцей у веку да трох гадоў. А пісалі 40 % і 60 %, каб не губляць прэміі. Іншы лекар кажа, што доля вакцынацыі складала ўсяго толькі 5 %, а рэшту вакцынаў вылівалі ў ракавіны.

Чытайце таксама:
Станіслаў Салавей. Кракаў, Польшча. 14 красавіка 2024 года. Фота: Караліна Новіцка / Белсат

Нараджальнасць у Беларусі ўдвая ніжэйшая за смяротнасць. Хто вінаваты? Разважае Станіслаў Салавей

Вакцынацыю ад каронавіруснай хваробы пачалі ў студзені 2021 года, не пазней за красавік таго ж года «непатрэбныя» вакцыны пачалі выліваць і выкідаць. Пра гэта паведамляла нават Генеральная пракуратура: у Чыгуначным раёне Гомля з красавіка 2021 года да траўня 2023 года ўтылізавалі прыдатныя для выкарыстання вакцыны, знішчылі агулам 92 тысячы дозаў на 2,7 млн рублёў. І гэта толькі ў адной клініцы з чатырох у раёне, а гэты раён – толькі 1,95 % насельніцтва краіны.


Зыходзячы з іншых паведамленняў ад пракуратуры і навінаў пра крымінальныя справы, ініцыятыва «Твои зелёные глаза» лічыць, што звесткі пра вакцынацыю былі завышаныя як мінімум на 3,3 %, а то і на 10 % (калі не 23,9%, як у Гомлі), і страты ад знішчаных прыдатных вакцынаў маглі дасягаць за 2021–2022 гады ад 7,3 да 22,2 млн рублёў. А то і ў разы больш.


Вакцыны ад каронавіруснай хваробы адносяцца да трэцяга класу небяспекі і павінны быць утылізаваныя метадам спальвання, адзначае сайт «Твои зелёные глаза». З хімічнага пункту гледжання, яны не надта небяспечныя – менш шкодныя за выкіды з пральнай машыны. Але біялагічна небяспечныя адкіды: штучны вірусалагічны матэрыял, які павінен утылізавацца паводле асобных пратаколаў біялагічнай бяспекі. Аднаўленне пасля яго трапляння ў навакольнае асяроддзе зойме як мінімум дзясятак гадоў.


Магчыма, сітуацыя пачала мяняцца ў 2023 годзе, па выніках якога вакцынацыя ад грыпу афіцыйна ахапіла толькі 20 % насельніцтва – імаверна, прычынай пагаршэння статыстыкі былі крымінальныя справы за фальсіфікацыю.


Тым часам у Беларусі распачалі, але так і не завяршылі будаўніцтва заводу для вытворчасці айчынных вакцынаў ад ковіду. На гэта выдаткавалі 30 млн долараў.


Алесь Наваборскі belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10