аналтыка

Беларусь страціла ад ковіду ці не столькі ж людзей, колькі Расея ад нападу на Украіну. «BELPOL» здабыў цікавыя дакументы

Украінскі лекар падчас пандэміі каронавірусу
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Украінскі лекар падчас пандэміі каронавірусу. Фота: Pavlo Gonchar/SOPA Images/LightRocket via Getty Images

Улады Беларусі ў разы заніжалі статыстыку захворвальнасці і смяротнасці ад COVID-19. Справа не толькі ў тым, што ў графе «прычыны смерці» не заўсёды пазначалі сапраўдную прычыну. Афіцыйная статыстыка разыходзілася з рэальнай колькасцю зарэгістраваных выпадкаў і смерцяў ад ковіду.