У Берасці істотна зменшылася чарга легкавікоў і аўтобусаў на выезд у Польшчу, сведчаць звесткі Памежнага камітэту. Цяпер пасажырам легкавых машынаў даводзіцца чакаць крыху больш за содні, хаця яшчэ на мінулым тыдні гэты час сягаў пяці содняў.