Naviny

Кіберпартызаны: Надмерная смяротнасць ад ковіду ў Беларусі – больш за 90 тысяч чалавек

лякарня, ковід
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: aa.com.tr

«Кіберапартызаны» атрымалі доступ да беларускіх базаў звестак пра памерлых да 2024 года і падлічылі надмерную смяротнасць падчас пандэміі каронавіруснай хваробы ў 2020–2022 гадах. Выйшла, што колькасць надмерных смерцяў ад віруса склала больш за 90 тысяч чалавек, і гэтую лічбу ўлады Беларусі хавалі.