У гэтыя дні ўступная кампанія ў беларускія ВНУ трывае для мэтавікоў, а ўжо 12 ліпеня пачнецца масавы прыём дакументаў на бюджэтныя і платныя месцы. Сёлета ў параўнанні з летась возьмуць больш мэтавікоў і бюджэтнікаў, а вось ахвочых навучацца за грошы – менш. Эксперт у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін растлумачыў «Белсату», чаму так.