навіны

Насельніцтва Беларусі меншае за 8,8 мільёна чалавек

людзі ідуць па Менску
Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: БелТА
podpis źródła zdjęcia

У Беларусі засталося менш за 8,8 млн чалавек. Гэта вынікае са службовага ліста намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Станіслава Наркевіча Савету Міністраў, піша Zerkalo.io са спасылкай на «Позірк».

Копію ліста, складзенага ў лістападзе 2024 года, перадало журналістам аб’яднанне былых сілавікоў «BELPOL». 


У дакуменце гаворыцца пра выкананне даручэння Аляксандра Лукашэнкі да 2025 года забяспечыць «усіх спажыўцоў якаснай пітной вадой».


Прыводзіцца таксама статыстыка водазабеспячэння ў Беларусі на цяперашні момант. Паводле звестак, у нашай краіне паслуга водазабеспячэння надаецца 8,6 млн жыхароў, у тым ліку арганізацыямі жыллёва-камунальнай гаспадаркі – 8,4 млн чалавек, арганізацыямі іншых сфераў – 0,2 млн.


Удакладняецца, што «забяспечанасць спажыўцоў водазабеспячэннем пітной якасці ў рэспубліцы дасягнула парадку 98 %».

Скрыншот ліста намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Станіслава Наркевіча Савету Міністраў, які «BELPOL » перадаў журналістам. Крыніца: Zerkalo.io
Скрыншот ліста намесніка старшыні Камітэту дзяржкантролю Станіслава Наркевіча Савету Міністраў, які «BELPOL » перадаў журналістам. Крыніца: Zerkalo.io
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ў строі пад сцяг Злучанага Каралеўства. Лондан, Злучанае Каралеўства. 1 траўня 2020 года. Фота: Camilo Rueda López / Flickr, CC BY-ND 2.0
Маленькая краіна з працавітым народам? З кім варта параўноўваць Беларусь Шуфлядка

З гэтых звестак можна зрабіць выснову, што ў Беларусі станам на лістапад 2024 года жылі агулам каля 8,78 млн чалавек.


Паводле інфармацыі Белстату, на 1 студзеня 2024 года насельніцтва Беларусі складала 9 155 978 чалавек, што на 44 639 чалавек менш, чым было 1 студзеня 2023 года.


З 2019 года, паводле афіцыйнай статыстыкі, колькасць беларусаў зменшылася на 257 468 чалавек. Гэта насельніцтва Пінску, Жлобіна і Слуцку разам узятых. Цягам 2021–2022 гадоў з’ехалі больш за 200 тыс. чалавек, сцвярджае МУС. Намеснік міністра ўнутраных справаў Мікалай Карпянкоў казаў пра 350 тыс. эмігрантаў.


Старэйшы даследчык Цэнтру новых ідэяў, сацыёлаг Генадзь Коршунаў называў яшчэ большую лічбу: 500–600 тыс. чалавек.


Марыя Міхалевіч belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10