Shuflyadka

Маленькая краіна з працавітым народам? З кім варта параўноўваць Беларусь

Мужчына ў строі пад сцяг Злучанага Каралеўства
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ў строі пад сцяг Злучанага Каралеўства. Лондан, Злучанае Каралеўства. 1 траўня 2020 года. Фота: Camilo Rueda López / Flickr, CC BY-ND 2.0

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што кіруе «шматком зямлі», на якім жыве «народзец». А беларусы лічаць сябе працавітым народам. Што з гэтага праўда – і з якімі краінамі можна параўнаць Беларусь?