навіны

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра свабодна гандлююць у польскім Шчэціне

Пікет перад намётам Свята-Елісавецінскага манастыра ў Шчэціне, што зладзілі беларускія актывісты. Фота: МЕНСКРАЗАМ! / Telegram
Пікет перад намётам Свята-Елісавецінскага манастыра ў Шчэціне, што зладзілі беларускія актывісты. Фота: МЕНСКРАЗАМ! / Telegram
podpis źródła zdjęcia

Гэтымі днямі ў шматлікіх польскіх гарадах распачалі працу калядныя кірмашы. Але на адным з іх – у польскім горадзе Шчэцін, што на самай мяжы з Нямеччынаю, – быў заўважаны намёт Свята-Елісавецінскага манастыра, вядомага сваім падтрыманнем рэжыму Лукашэнкі і вайны ва Украіне. 

Намёт з прадукцыяй Свята-Елісавецінскага манастыра на Фестывалі трох культураў ва Уладаве, Польшча. 21 верасня 2024 года. Фота: Белсат

Менскія манашкі едуць у Бельгію гандляваць. Там не вераць, што яны падтрымліваюць вайну

навіны

На намёт Свята-Елісавецінскага манастыра, што свабодна прадаваў сваю прадукцыю на галоўным кірмашы Шчэціна, звярнулі ўвагу актывісты, паведамляе выданне «Most».

Каб патлумачыць польскім грамадзянам, на што пойдуць грошы, якія збяруць манахіні манастыру, беларускія актывісты зладзілі пікет проста перад намётам, піша тэлеграм-канал «Менскразам!».

Як вядома, менскія манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра, што ўваходзіць у структуру Расейскай праваслаўнай царквы, збіраюць грошы на Захадзе праз дабрачынныя канцэрты і нагандляванае пры цэрквах. Частка грошай трапляе на ўсход Украіны да расейскіх узброеных сілаў у якасці лекаў, а таксама ідзе на закупку аўтамабіляў для расейскіх вайскоўцаў. 

Але нягледзячы на тое, што інфармацыя пра дзеянні прадстаўніц манастыра за мяжою неаднаразова трапляла ў медыі, а некаторыя арганізатары падзеяў, даведаўшыся пра дзейнасць манашак, адмаўлялі ім у праве гандляваць, улады еўрапейскіх краінаў па-ранейшаму выдаюць ім візы для ўезду ў свае краіны. 

«Заканчваецца 2024 год, а сёстры з праўладнага манастыру з'яўляюцца зноў на святочных кірмашах у Еўропе. Як у ім гэта ўдаецца? Бо зрабіць візу звычайнаму беларусу – доўга, складана, могуць нават адмовіць без тлумачэння прычынаў... А тут прадстаўніцы манастыра, што ўжо шмат разоў трапляў у непрыемныя сітуацыі – прыязджаюць гандляваць без праблемаў», – слушна заўважаюць аўтары тэлеграм-каналу «Менскразам!».

Раман Шавель belsat.eu

больш па гэтай тэме Глядзіце больш
Item 1 of 4
апошнія
Item 1 of 10