Naviny

Менскія манашкі едуць у Бельгію гандляваць. Там не вераць, што яны падтрымліваюць вайну

img
Намёт з прадукцыяй Свята-Елісавецінскага манастыра на Фестывалі трох культураў ва Уладаве, Польшча. 21 верасня 2024 года. Фота: Белсат

«Белсату» стала вядома, што прадстаўніцы Свята-Елісавецінскага манастыра запланавалі чарговыя «гастролі» ў ЕЗ. У снежні яны маюць узяць удзел у калядных кірмашах у трох цэрквах Бельгіі. У адной з іх пацвердзілі «Белсату» візіт менскіх манашак і назвалі паклёпам абвінавачванні ў тым, што манастыр падтрымлівае вайну.