Байцы палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды за мужнасць
04.06.2022, 20:25
Belsat
podpis źródła zdjęcia
Беларусы былі адзначаныя ўзнагародамі «За баявыя заслугі»
Ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне беларусы змагаюцца ў складзе ўкраінскіх і міжнародных фармаванняў. Сёння зрабілася вядома, што жаўнеры палка Каліноўскага атрымалі ўзнагароды за мужнасць ад украінскага ўраду, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал вайсковага фармавання.
Баец палка Кастуся Каліноўскага з буйнакалібернай зброяй за плячыма. (Фота: Алесь Усцінаў / Белсат)
За неверагодную мужнасць, праяўленую падчас выканання баявых заданняў, байцы палка імя Кастуся Каліноўскага былі адзначаныя ўзнагародамі «За баявыя заслугі» і «Украіна – па-над усім!» ад Галоўнага ўпраўлення выведкі Міністэрства абароны Украіны.
Нагадаем, што ад пачатку вайны ва Украіне загінулі мінімум 6 беларускіх добраахвотнікаў.