Міністр абароны Украіны лічыць, што вайна можа скончыцца ў гэтым годзе
04.06.2022, 23:59
Украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. (Фота: Резніков Олексій/ Facebook)
podpis źródła zdjęcia
Аляксей Рэзнікаў падкрэсліў, што Украіна будзе мець дастаткова сілаў, каб спыніць войскі РФ і стрымліваць іх у будучыні
Міністр абароны Украіны заявіў, што вайна з Расеяй можа скончыцца ўжо ў гэтым годзе. Аляксей Рэзнікаў падкрэсліў, што неўзабаве Украіна будзе мець дастаткова сілаў, каб спыніць войскі РФ і стрымліваць іх у будучыні, паведамляе Мінабароны Украіны.
Украінскі міністр абароны Аляксей Рэзнікаў. (Фота: Резніков Олексій/ Facebook)
Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заяўляе, што, паводле аптымістычных прагнозаў, поўнамаштабную вайну Расеі супраць Украіны рэальна спыніць яшчэ ў гэтым годзе.
,,
«Расея працягвае прыкладаць намаганні па акупацыі ўсёй нашай дзяржавы. Пакуль немагчыма прадказаць, калі скончыцца вайна, але мае аптымістычныя прагнозы, што гэта рэальна зрабіць яшчэ ў гэтым годзе», – заявіў Рэзнікаў.
Ён адзначыў, што марай крамлёўскай улады з’яўляецца «сабраць» так званыя «іх» землі.
,,
«Наступнымі будуць Польшча, краіны Балтыі, Славакія і іншыя. Таму мы павінны спыніць Расею і стрымліваць у будучыні«, – перасцярог міністр абароны Украіны.
Акрамя таго, ён лічыць, што расейскіх вайскоўцаў не варта параўноўваць з рэгулярным цывілізаваным войскам. Рэзнікаў заявіў, што яны паводзяць сябе пад час вайны як забойцы, марадзёры і гвалтаўнікі.