навіны

Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 ліпеня

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны.

«Белсат» падводзіць вынікі апошніх содняў поўнамаштабнай вайны, распачатай Расеяй ва Украіне. Пра галоўныя падзеі станам на вечар 22 ліпеня чытайце ў нашым аглядзе.
Абстрэл 22 ліпеня Індустрыяльнага каледжу ў Бахмуце, Данецкая вобласць. (Фота: dsns_telegram/ Telegram)
Абстрэл 22 ліпеня Індустрыяльнага каледжу ў Бахмуце, Данецкая вобласць. (Фота: dsns_telegram/ Telegram)
Паводле звестак Генеральнага штабу ЗСУ, з моманту поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну страты расейскага войска дасягнулі 39 тысяч чалавек забітымі.
Пры ўсім гэтым цягам апошніх содняў войскі РФ не спынялі наступальных дзеянняў з мэтай займець поўны кантроль над тэрыторыяй Данбасу і іншымі рэгіёнамі Украіны.
Па-ранейшаму найбольш спакойная сітуацыя адзначаецца на поўначы Украіны – на валынскім і палескім кірунках. Пры гэтым адзначаецца, што тэрмін праверкі баявой гатоўнасці Узброеных сілаў Беларусі працягнуты да 31 ліпеня.
На суседнім сіверскім кірунку расейцы працягваюць здзяйсняць паветраную выведку з дапамогаю беспілотнікаў, таксама для дэманстрацыі сваёй прысутнасці войскі РФ абстралялі ўкраінскія пазіцыі і цывільную інфраструктуру ў ваколіцах населеных пунктаў Камянская Слабада і Мікалаеўка Чарнігаўскай вобласці, Волфіна і Паўлаўка Сумскай вобласці.
На харкаўскім кірунку вораг абстраляў з артылерыі тэрыторыі каля Масьпанава, Пятроўкі, Рускіх Цішкаў, Дзяменцееўкі, Золачава, Старой Гніліцы, Пушкарнага, Вялікай Бабкі, Слаціна і Лябяжага.
На славянскім кірунку абстрэлы зафіксаваныя каля Дзіброўнага, Чэпілю, Адамаўкі, Карнавухаўкі, Мікольскага, Курулькаў, Хрэстышча і Мазанаўкі.
На краматорскім кірунку вораг праводзіць штурмавыя дзеянні ў бок лініі Верхнякаменка – Верхнякаменскае, баявыя дзеянні працягваюцца. Таксама акупанты абстралялі з танкаў і артылерыі ваколіцы населеных пунктаў Данецкае, Серабранка, Верхнякаменскага, Спірнае і Івана-Дар’еўка.
На суседнім бахмуцкім кірунку расейцы праводзілі штурмавыя дзеянні ў бок лініяў Даламітнае – Новалуганскае і Страпаўка – Салядар, але панеслі страты ды ў выніку адступілі. Таксама расейцы працягваюць спробы наступу ў бок Вуглягорскай ЦЭС і Пакроўскага, баявыя дзеянні працягваюцца.
Акрамя гэтага акупанты здзейснілі абстрэлы тэрыторыяў каля населеных пунктаў Бераставое, Бахмут, Касцянцінаўка, Белагораўка, Пакроўскае, Кодзема, Вясёлая Даліна, Нью-Ёрк, Якаўлеўка, Васюкаўка і іншых.
На аўдзееўскім, навапаўлаўскім і запарожскім кірунках зафіксаваныя артылерыйскія абстрэлы каля населеных пунктаў Пяскі, Аўдзееўка, Новаміхайлаўка, Прачыстаўка, Залізнічнае, Паўлаўка, Урэмаўка, Новаандрэеўка, Шаўчэнка, Валадзіміраўка, Наваякаўлеўка, Камянскае, Палтаўка і іншых.
На паўднёвабужскім кірунку асноўныя намаганні расейцаў былі скіраваныя на ўтрыманні ўжо занятых пазіцыяў і недапушчэнні прарыву ўкраінскіх сілаў, дзеля чаго былі ўведзеныя рэзервовыя падраздзяленні акупантаў.
Спробы штурмавых дзеянняў расейцаў у бок лініяў Малая Семяйдзінуха – Андрэеўка і Давідаў Брод – Белагорка аказаліся няўдалымі.
Пры гэтым яны здзейснілі абстрэлы ўкраінскіх тэрыторыяў у ваколіцах населеных пунктаў Іванаўка, Токарава, Трудалюбаўка, Партызанскае, Кобзарцы, Андрэеўка, Стэпавая Даліна,Таўрыйскае, Аленаўка, Прыбужскае, Ліманы, Кісялёўка, Новамікалаеўка, Мікалаеў і іншых.
У сваю чаргу ўкраінская авіяцыя цягам апошніх содняў нанесла восем удараў па пазіцыях расейцаў і іхных складах боепрыпасаў на поўдні краіны. Пра гэта паведаміла аператыўнае камандаванне «Південь».
Тым часам ювенальныя пракуроры Украіны паведамілі, што з моманту поўнамаштабнага ўварвання расейскіх войскаў у краіну загінулі 358 дзяцей, яшчэ 683 дзіцяці атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.
Таксама 22 ліпеня паміж прадстаўнікамі ААН, Украіны і Турцыі было падпісанае пагадненне пра экспарт збожжа з украінскіх партоў. Вызначана, што знаходзіцца ў партах змогуць выключна тыя судны, якія ўдзельнічаюць у перапраўцы зерня ды іншых падобных харчовых прадуктаў. Кантраляваць парты «Адэса», «Чарнаморск» і «Паўднёвы» будзе ўкраінскі бок.
BK belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10