навіны

«Белая Русь» гатова стаць палітычнай партыяй

Belsat
Belsat
podpis źródła zdjęcia

Раманаў гатовы пераймаць досвед любой партыі, у тым ліку і КПСС.

У Менску адбыўся IV з’езд праўладнага грамадскага абʼяднання «Белая Русь», якое нядаўна ўзначаліў рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэту Алег Раманаў.
Адказваючы на пытанне, ці пераўтворыцца «Белая Русь» у палітычную партыю, Раманаў падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка нядаўна сказаў, што «партыйнаму будаўніцтву быць».


,,

«Таму калі на тое будзе воля палітычнага кіраўніцтва краіны, а ў яе грамадзян – патрэба ў стварэнні палітычнай партыі, якая будзе працягваць сэнсы і каштоўнасці дзейнасці грамадскага абʼяднання «Белая Русь», мы гатовыя да рэалізацыі гэтай задачы», – цытуе старшыню абʼяднання агенцтва «Минск-Новости».


Раманаў лічыць прадуктыўным «пераймаць пазітыўны досвед любой партыі, у тым ліку і КПСС». Паводле яго, КПСС зʼяўлялася магутнай палітычнай сілай, якая змагла кіраваць краінай і дабівацца важкіх вынікаў.
«Зразумела, гэта трэба рабіць разумна і творча, зыходзячы з сучасных рэаліяў. Калі ж казаць пра партыйную працу, зразумела, ні аб якім будаўніцтве новай КПСС гаворка не ідзе. Сучасная Беларусь мае патрэбу ў палітычных партыях як сілах, якія будуць забяспечваць стабільны палітычны курс, змагацца за ўладу ў парламенце і прымаць удзел у заканатворчай працы», – дадаў ён.
Глеб Нержын belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10