навіны

У Польшчы знайшлі рэшткі паветранага аб'екта, які мог прыляцець «з усходу»

Польская паліцыя. Крыніца: Polska Press
Польская паліцыя. Крыніца: Polska Press
podpis źródła zdjęcia

Ён мог прыляцець з Беларусі.

На паўночным усходзе Польшчы, у горадзе Калішкі (Вармінска-Мазурскае ваяводства), знойдзены рэшткі паветранага шара. Знойдзеныя фрагменты былі канфіскаваны паліцыяй, а затым перададзены ваенным для далейшага вывучэння. Не выключана, што гэта шпіёнскі шар з усходу, перадае радыёстанцыя RMF FM, якая першай атрымала паведамленне ад слухачоў на гарачую лінію.
Польская паліцыя. Крыніца: Polska Press
Польская паліцыя. Крыніца: Polska Press
Аб’ект быў знойдзены ў суботу раніцай на кукурузным полі за 4 кіламетры ад Бяла Піска, дзе за некалькі кіламетраў знаходзіцца палігон і буйная воінская частка. Гаспадар поля неадкладна апавясціў пра гэта паліцыю, якая паведаміла вайскоўцам.
Паведамленне аб выяўленні аэрастата пацвердзілі ў паліцыі і Аператыўным камандаванні Узброеных Сіл.
Невядома, метэазонд гэта ці вайсковы, хоць папярэднія даследаванні паказваюць на першую версію. Мужчына, які знайшоў аб’ект распавёў, што пад фальгіраваным купалам аэрастата знаходзілася пенапластавая скрыня, антэна, а на аэрастаце можна было прачытаць надпісы на кірыліцы.
Аб тым, што гэта можа быць метэазонд, сведчыць той факт, што, як паведамілі журналісту RMF FM у Аператыўным камандаванні, радыёлакацыйныя сістэмы не зафіксавалі парушэнні паветранай прасторы Польшчы.
Алена Рувіна belsat.eu

больш па гэтай тэме

Глядзіце больш
Item 1 of 4

апошнія

Item 1 of 10