Хусіты цэліліся ў брытанскі танкер, а трапілі па расейскіх нафтапрадуктах


Еменская групоўка «Ансар Алах», больш вядомая як хусіты, нанесла 26 студзеня ракетны ўдар па танкеры «Marlin Luanda» ў Чырвоным моры. Як даведалася «Reuters», гэты брытанскі танкер вёз расейскі ліграін.

Хусіты
Узброены баявік у Емене. 25 лістапада 2015 года.
Фота: Rod Waddington / Flickr

Хусіты самі пахваліліся чарговым ударам па караблі ў Чырвоным моры. Аператар танкера, кампанія «Trafigura», паведаміла BBC, што ракетны ўдар прывёў да пажару ў адным з грузавых аддзяленняў, але агонь удалося стрымаць, людзі не пацярпелі. Паводле амерыканскіх чыноўнікаў, удар нанеслі антыкарабельнай ракетай.

Прадстаўнікі кампаніі расказалі «Reuters», што танкер вёз расейскі ліграін – гаручую сумесь вуглевадародаў, якую атрымліваюць праз перагонку нафты і нафтапрадуктаў і выкарыстоўваюць як сыравіну для нафтахімічнай прамысловасці і ў вытворчасці бензіну (у большасці еўрапейскіх моваў гэты прадукт называюць naphtha ці nafta). Кампанія сцвярджае, што ліграін купілі легальна, ніжэй за максімальную цану, вызначаную санкцыямі «вялікай сямёркі».

Аналітыка
Чаму хусіты далучыліся да вайны супраць Ізраілю, і хто яны такія
2023.11.03 08:00

У канцы 2023 года хусіты заявілі, што будуць атакаваць «усе караблі, што накіроўваюцца ў Ізраіль». Менавіта Ізраілю шкоды выйшла няшмат, але атакі прывялі да таго, што гандаль праз Чырвонае мора практычна спыніўся. А маршрут праз Чырвонае мора і Суэцкі канал забяспечваў каля 12 % сусветнага марскога гандлю.

У сярэдзіне студзеня 2024 года Злучаныя Штаты і Злучанае Каралеўства пачалі наносіць удары па вайсковых аб’ектах хусітаў. ЗША тыдзень таму вярнулі хусітаў у спіс тэрарыстаў.

Удар хусітаў па расейскім тавары – гэта ў пэўным сэнсе «агонь па сваіх». Хоць Крэмль не падтрымлівае хусітаў наўпрост, але мае з імі кантакты і таксама сябруе з Іранам і атрымлівае ад яго зброю для вайны ва Украіне, а Іран падтрымлівае хусітаў, таксама як тэрарыстаў «Хамасу» і «Хізбулы».

Аналітыка
Хусіты спыняюць Чырвонае мора, а ЗША збіраюць кааліцыю. Як гэта ўдарыць па гаманцах і свеце
2023.12.27 15:10

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў