У Беларусь ноччу прыляцеў прэм'ер Эсватыні


Прэмʼер-міністр Эсватыні Расэл Дламіні прыляцеў у Менск 20 чэрвеня на запрашэнне прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі. Пра гэта паведамляе «The Kingdom Online».

Прэм’ер-міністр Каралеўства Эсватыні Расэл Дламіні і намеснік міністра замежных справаў Беларусі Яўген Шастакоў.
Фота: The Kingdom Online / X

«Прэмʼер-міністр Эсватыні Расэл Дламіні і яго дэлегацыя прыбылі ў Менск, Рэспубліка Беларусь, на запрашэнне прэмʼер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі з рабочым візітам. Эсватыні і Беларусь цяпер у працэсе наладжвання дыпламатычных адносінаў», – піша выданне.

У Менску Расэла Дламіні сустрэў намеснік міністра замежных справаў Яўген Шастакоў.

Камюніке аб наладжванні дыпламатычных адносінаў Беларусь і Эсватыні падпісалі 4 чэрвеня 2024 года.

Дэлегацыя з Эсватыні ў Менску з прадстаўнікамі беларускага боку.
Фота: The Kingdom Online / X

Каралеўства Эсватыні да 2018 года называлася Свазіленд. Яго перайменавалі таму, што назву часта блыталі са Швейцарыяй. Гэта невялікая дзяржава ў Паўднёвай Афрыцы. Плошча Эсватыні – 17,2 тысячы квадратных кіламетраў. Форма праўлення ў краіне – дуалістычная канстытуцыйная манархія.

Hавiны
Лукашэнка зноў запрасіў у Беларусь прэзідэнта Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі
2024.04.27 13:11

Арсен Рудэнка belsat.eu

Стужка навінаў