Спёка і навальніцы: у Беларусі абвешчанае штармавое папярэджанне


Белгідрамет абвясціў на 19 чэрвеня штармавое папярэджанне. У шмат якіх раёнах тэмпература паветра дасягне 32 градусаў, пры гэтым амаль паўсюль пройдуць навальніцы з парывістым ветрам і залевамі.

Дождж у Менску. Гарадскія камунікацыі не ўсюды даюць рады патокам вады, таму ў некаторых частках гораду ўзніклі вялікія лужыны і патопы. Менск, Беларусь. 6 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

«На большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах месцамі моцныя залевы, град і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15–20 метраў у секунду», – паведаміў Белгідрамет.

Не выключэнне і сталіца: таксама навальніца і моцны вецер.

Пры гэтым у шмат якіх раёнах паветра прагрэецца да 30–32 градусаў.

Абвешчаны памаранчавы ўзровень небяспекі.

У МНС папярэдзілі пра магчымыя перабоі з электрычнасцю, узнікненне прыродных пажараў і павелічэнне колькасці ДТЗ. Улічваючы, што шмат хто будзе ратавацца ад гарачыні ў вадзе, ратаўнікі кажуць і пра пагрозу ўтаплення.

Напярэдадні, як паведамілі ў Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў, у Беларусі загінулі двое дарослых і адно дзіця, купаючыся ў вадасховішчах.

ДАІ заклікала кіроўцаў «кантраляваць сваё самаадчуванне», пры першых прыкметах нядужасці або санлівасці спыніцца ў цені і адпачыць. Падчас залевы раяць знізіць хуткасць, уключыць фары і вытрымліваць бяспечную дыстанцыю.

Hавiны
Да +З2 °C: у Беларусь ідуць спякота і навальніцы. Распавядаем, як выжыць
2024.06.18 18:14

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў