Жыццё самагубствам скончыў вакаліст Linkin Park


Цела 41-гадовага Чэстэра Бэнінгтана знайшлі 20 ліпеня ў ягонай рэзідэнцыі ў Лос-Анджэлесе. Музыка павесіўся.

Цягам доўгага часу ён пакутаваў ад наркатычнай і алкагольнай залежнасцяў.

Замежныя СМІ адзначаюць, што фронтмэн вядомага гурта скончыў жыццё самагубствам у дзень народзінаў свайго сябра Крыса Корнэла з Soundgarden, які таксама павесіўся ў траўні сёлета. Сёння Корнэлу споўнілася б 53 гады.

Папулярнасць да Linkin Park прыйшла на пачатку 2000-х гадоў з іх дэбютным альбомам Hybrid Theory. Двойчы гурт атрымаў узнагароды «Грэмі». На рахунку калектыву 7 студыйных альбомаў, апошні One More Light выйшаў 19 траўня 2017 года. Іх гастрольны тур быў распісаны да лістапада.

Чэстэр быў двойчы жанаты і ў яго засталося шасцёра дзяцей – пяць біялагічных і адзін адаптаваны.

ДР  belsat.eu 

Стужка навінаў