Уладзімір Някляеў: «Белсат» наперадзе змагання за свабодную Беларусь

video

Палітык і паэт Уладзімір Някляеў адзначыў, што з «Белсатам», звязаныя спадзяванні тых, хто змагаўся за дэмакратыю і свабоду ў Беларусі.

«Белсат» – гэта адзіны дэмакратычны беларускамоўны канал, – падкрэсліў Уладзімір Някляеў. – З ім звязаныя спадзяванні шмат якіх людзей, якія сядзелі ў турмах, змагаліся тут за тое, каб хоць нейкія парасткі дэмакратыі, нейкія парасткі свабоды на гэтай зямлі былі. «Белсат» на сённяшні дзень наперадзе змагання за дэмакратычную еўрапейскую свабодную Беларусь».

У інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне «Белсату». Падпісаць яе можна па спасылцы.

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары