[/vc_column_text][vc_column_text]Карыстальнікі інтэрнэту просяць прэзідэнта Польшчы захаваць тэлеканал «Белсат».
«Мы, гледачы «Белсата», звяртаемся да ўлады і польскага народу з просьбай захаваць тэлеканал «Белсат» у цяперашнім выглядзе, у адпаведнасці з лозунгам, які яднаў нашы народы на працягу шмат якіх стагоддзяў: «За вашу і нашу свабоду!» – гаворыцца ў петыцыі.
#белсатжывi
Некалькі дзён таму ў інтэрнэце распачалася кампанія салідарнасці з «Белсатам». Пад гэштэгам #белсатжывi карыстальнікі сацыяльных сетак распавядаюць, чым канал важны для іх.
НМ, belsat.eu