«Жыве «Белсат»! Старшыня Саюзу палякаў Анджэліка Борыс падтрымала незалежнае тэлебачанне


«Белсат» – гэта стратэгічны тэлеканал», – падкрэсліла старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анджэліка Борыс.

«Белсат» перш за ўсё перадае незалежную, праўдзівую інфармацыю для грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, – адзначыла кіраўніца СПБ. – Дзякуючы «Белсату» мы можам інфармаваць пра тое, што робіць сёння Саюз палякаў. Ніводзін іншы канал не будзе праўдзіва прадстаўляць інфармацыю пра жыццё Саюзу палякаў. У найцяжэйшыя часы, у часы рэпрэсіяў толькі дзякуючы медыям мы маглі абараняцца. Адным з вядучых медыяў быў «Белсат», таму ў інфармаванні, перадачы той праўдзівай інфармацыі «Белсат» займае сёння ў Беларусі першае месца».

Паводле спадарыні Борыс, ліквідацыя «Белсату» – гэта ўдар у бок грамадзянскай супольнасці не толькі Беларусі, але і ўсёй постсавецкай прасторы, бо «Белсат» глядзелі таксама ў шмат якіх краінах былога СССР.

«Жыве «Белсат»! – падсумавала Анджэліка Борыс.

Узгадаем, што у інтэрнэце з’явілася петыцыя на падтрыманне «Белсату». Падпісаць яе можна па спасылцы.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў