У парадзе 3 ліпеня возьмуць удзел жанчыны, кадэты і кітайскія вайскоўцы


Леташні парад на Дзень Незалежнасці. Фота – Мікалай Пятроў/БелТА/ТАСС/ Forum

Менскі гарнізон завяршае падрыхтоўку да вайсковага параду.

Упершыню за гісторыю святкаванняў Дня Незалежнасці ў парадным страі пройдуць жанчыны-вайскоўцы і кадэты.

Старонка Міністэрства абароны падае, што сёлета ў вайсковым шэсці возьмуць удзел кітайскія і расейскія вайскоўцы.

Гэтымі днямі ў Менску праходзяць заключныя трэніроўкі. Генеральныя рэпетыцыі адбудуцца 23 і 28 чэрвеня а 23:00 на скрыжаванні праспектаў Пераможцаў і Машэрава. Агулам у парадзе возьмуць удзел 4000 вайскоўцаў і 250 адзінак баявой тэхнікі.

ДД

Стужка навінаў