У Маскве беларуса расчлянілі нажоўкай для дрэва


12 чэрвеня ў расейскай сталіцы затрымалі 51-гадовага нарадзінца Кемераўскай вобласці і 36-гадовую нарадзінку Бранскай вобласці. Паводле следства, яны забілі 42-гадовага беспрацоўнага беларуса і расчлянілі ягонае цела.

Фрагменты частак цела ў пакеце знайшла мясцовая жыхарка ў кантэйнеры для смецця. Паліцэйскія выявілі ў ім галаву і ногі невядомага мужчыны.

Іншыя часткі цела забітага беларуса знайшлі ў кватэры падазраваных.

«У ваннай ляжала цела без ніжніх канечнасцяў, галавы і правай пясці», – распавяла крыніца агенцтва навінаў «Масква».

У падазраваных канфіскавалі нажоўку па дрэве. Супраць пары распачалі крымінальную справу за забойства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў