«У Беларусі правоў чалавека не менш, чым у Еўразвязе», кажа Лукашэнка


На сустрэчы з прадстаўніком Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Крыстынэ Мутанен, Лукашэнка заявіў, што прадэманструе ўсім, што ў Беларусь – еўрапейская краіна.

Прэс-служба кіраўніка краіны паведаміла пра сустрэчу Лукашэнкі і прадстаўніцы ПА АБСЕ 16 сакавіка.

«Мы пакажам яшчэ раз, што ўсе перадузятасці, якія існуюць на Захадзе, і асабліва, існавалі, зʼяўляюцца прыдумкай. Што Беларусь – еўрапейская краіна. І што тут і правоў чалавека, і верхавенства закона, і дэмакратыі не менш, чым у іншых краінах Еўропы, у тым ліку Еўразвяза», – заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Тым часам, у краіне працягваецца судовы канвеер над удзельнікамі дазволеных уладамі акцый пратэсту супраць «дэкрэта аб дармаедстве», апазіцыйнымі палітычнымі лідарамі і грамадскімі актывістамі.

ВЧ

Стужка навінаў