Папярэднія звесткі: у Палату прадстаўнікоў прайшлі кандыдаткі ад АГП і ТБМ


Паводле папярэдніх вынікаў, якія агучыла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, на акрузе № 97 у Менску перамагла на парламенцкіх выбарах кандыдатка ад Абʼяднанай грамадзянскай партыі Ганна Канапацкая.

Ганна Канапацкая – юрыст, дырэктар юрыдычнай кампаніі. На той жа акрузе балатавалася Таццяна Караткевіч з «Гавары праўду», а таксама начальнік станцыі «Менск-Пасажырскі» Аляксандар Дрожжа, якога незалежныя медыі называлі кандыдатам ад улады і імаверным пераможцам.

Паводле папярэднік звестак, у Палату прадстаўнікоў прайшла таксама кандыдатка ад Таварыства беларускай мовы Алена Анісім, якія балатавалася па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе № 70.

Алена Анісім узяла ўдзел у перадвыбарных дэбатах на «Белсаце»:

11-га верасня ў Беларусі адбыліся выбары ў Палату прадстаўнікоў. Яўка на выбарах ў беларускі парламент склала больш за 74 %.

МЯ, паводле svaboda.org

Стужка навінаў