Дэбаты

Эканоміка, дэмаграфія, знешняя і ўнутраная палітыка, сістэма сацыяльнай бяспекі і ахова здароўя, стан нацыянальнай культуры і мовы, карупцыя - гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуюць удзельнікі васьмі дэбатаў - сямі перадвыбарчых і адной паслявыбарчай на нашым тэлеканале. У дэбатах возьмуць удзел вядомыя беларускія эксперты, але перадусім - кандыдаты ў дэпутаты, якія возьмуць удзел у выбарах 11 верасня. Мы запрасілі ў нашу студыю прадстаўнікоў палітычных партыяў, незалежных кандыдатаў, а таксама тых, хто дэкларуе падтрымку афіцыйнага курсу цяперашніх беларускіх уладаў. Высокую якасць дыскусіі гарантуюць вядучыя журналісты Белсату - Святлана Калінкіна, Павал Мажэйка і Валер Руселік.

Выданне