Яўка на выбарах у парламент склала больш за 74 %


Яўка выбарцаў склала 74,32 %, паведамляе сайт Цэнтрвыбаркаму.

Паводле ЦВК, яўка ў Менску была найменшай і склала 61,11 %, у Менскай вобласці – 75,35 %.

У Берасцейскай вобласці – 77,53 %, Віцебскай – 79,98 %, Гомельскай – 75,14 %, Гарадзенскай – 76,19 %, Магілёўскай – 80,90 %.

Выбары адбыліся ва ўсіх 110 акругах, паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына.

ДР, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў