Расейцу далі 3 гады турмы за спробу вывезці пісталет з Беларусі ва Украіну


Суд Ельскага раёну вынес рашэнне ў справе аб спробе грамадзяніна РФ перасекчы дзяржаўную мяжу з агнястрэльнай зброяй.

Жыхар Калужскай вобласці меў намер трапіць ва Украіну з пісталетам у кішэні, піша sb.by. Інцыдэнт адбыўся ў жніўні на беларуска-ўкраінскім участку мяжы ў пункце пропуску «Новая Рудня» Ельскага раёну.

Памежнікі спынілі для надгляду аўтамабіль «Mitsubishi». Вопратку кіроўцы праверылі пры дапамозе металашукальніка. У кішэні камізэлькі грамадзяніна Расеі апынуўся агнястрэльны пісталет ІЖ 79-9Т – нелетальная агнястрэльная траўматычная зброя. У кіроўцы таксама знайшлі чатыры патроны з гумовымі кулямі.[/vc_column_text][vc_column_text]

Раённы суд прызнаў мужчыну вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз дзяржаўную мяжу агнястрэльнай зброі, яе захоўванні і перавозцы. Паводле прэс-сакратара Гомельскага абласнога суда Вольгі Барсуковай, расеец атрымаў 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. Прысуд раённага суда пакуль не ўступіў у законную сілу.

Паводле ўкраінскіх памежнікаў, за 9 месяцаў на беларуска-украінскай мяжы было затрымана 49 адзінак зброі. 28 адзінак – на ўездзе ва Украіну і 21 – на выездзе з Украіны ў Беларусь.

ЮВ, belsat.eu, паводле sb.by

Стужка навінаў