Пуцін выйшаў на Красную плошчу з партрэтам бацькі, які ваяваў у атрадзе НКВД


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін узяў удзел у шэсці «Несмяротнага палка» на Краснай плошчы.

Пуцін удзельнічаў у гэтай акцыі ўжо другі раз, ён нёс у руках фатаграфію свайго бацькі, як і летась.

У 2015 годзе напярэдадні Дня Перамогі ў калонцы часопісу «Русский пионер», Пуцін распавёў пра ўспаміны сваіх бацькоў з часоў вайны, пра тое, як яны цудам засталіся жывыя, але не адчувалі нянавісці да нямецкіх жаўнераў, бо тыя былі закладнікамі абставінаў, іх гналі на фронт. Пуцін згадаў, што ягоны бацька праходзіў тэрміновую службу ў Севастопалі, у атрадзе падводных лодак, быў матросам. Калі пачалася вайна, бацька Пуціна працаваў на ваенным прадпрыемстве, дзе была так званая бронь, якая вызваляе ад прызыву. Але бацька напісаў заяву, што хоча на фронт. Яго накіравалі ў дыверсійны атрад НКВД, і падчас адной з вылазак ён атрымаў раненне.

Акцыя «Несмяротны полк» праводзіцца ў Дзень Перамогі ў Расеі ды іншых краінах. Гэтае шэсце, падчас якога людзі нясуць фатаграфіі сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне. Упершыню такая акцыя адбылася ў Томску. У 2015 годзе ў шэсці «Несмяротнага палка» па ўсёй Расеі прынялі ўдзел каля 12 млн чалавек.

МЯ, паводле ria.ru

Стужка навінаў