Джо Байдэн патлумачыў, на якіх умовах Украіна зможа выкарыстоўваць знішчальнікі F-16


Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што знішчальнікі F-16, якія можа атрымаць Украіна, не будуць выкарыстоўвацца над тэрыторыяй РФ. Пра гэта ён распавёў журналістам падчас саміту G7 у Хірасіме.

Здымк мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Abaca Press / Forum

«Зяленскі катэгарычна запэўніў мяне ў тым, што яны не будуць выкарыстоўваць яго [знішчальнік F-16], каб заходзіць і прасоўвацца па расейскай геаграфічнай тэрыторыі, але дзе б расейскія войскі ні знаходзіліся ў межах Украіны і ў гэтым раёне, яны змогуць гэта зрабіць», – цытуе Байдэна BBC.

Раней прэзідэнт ЗША заявіў, што Вашынгтон падтрымлівае сумесныя саюзніцкія праграмы падрыхтоўкі ўкраінскіх пілотаў на баявых самалётах F-16, хоць афіцыйны Кіеў не атрымаў канкрэтных публічных абяцанняў па пастаўцы знішчальнікаў, адзначае Reuters.

Агляд
Падобна, Украіне дадуць амерыканскія самалёты «F-16». Вось што аб гэтым сведчыць
2023.05.19 23:16

Падчас прэс-канферэнцыі ў Хірасіме Уладзімір Зяленскі заявіў, што пакуль не можа сказаць, колькі самалётаў атрымае Украіна і калі гэта адбудзецца.

«На сённяшні дзень для нас адкрыта місія трэнавання. Гэта першы крок. Далей ёсць адпаведная колькасць месяцаў для навучання нашых пілотаў. Мы будзем працаваць над тым, каб гэта былі людзі максімальна дасведчаныя, каб скараціць працэс навучання», – падкрэсліў ён.

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў