Абсалютна голага мужчыну здымалі з даху крамы ў Баранавічах


На даху будаўнічага супермаркета Bild на вуліцы Кірава ў Баранавічах аказаўся голы мужчына, піша Bar24.by са спасылкай на чытача.

Фота: bar24.by

Па інфармацыі рэсурсу, інцыдэнт адбыўся 18 траўня каля 11:00.

Да месца здарэння пад’ехалі экстранныя службы – МНС, міліцыя і хуткая дапамога. На фота бачна, як выратавальнік паднімаецца на дах па лесвіцы, каб выратаваць чалавека.

Фота: bar24.by

Як і чаму мужчына аказаўся на даху, пакуль не вядома.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў