Wildberries будзе плаціць за водгукі


Wildberries пачынае тэставаць новую прыладу «Балы за водгукі». Налічаныя балы поўнасцю эквівалентныя рублям.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Maksim Konstantinov / Russian Look / Forum

«Пакінь водгук на працягу 5 дзён з моманту атрымання тавара і атрымай балы праз 14 дзён. Іх можна выдаткаваць на любыя пакупкі на платформе», – паведамляе тэлеграм-канал Wildberries.

На дадзены момант атрымліваць бонусы могуць карыстальнікі сайта і прылад на Android, у якіх усталяванае прыкладанне Wildberries з апошнімі абнаўленнямі. На iOS інструмент з’явіцца пазней.

Пакуль балы могуць налічыць толькі прадаўцы з тэставай групы, але хутка будзе даступна для ўсіх.

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў