Мінабароны Латвіі: у 2016-ым расейская вайсковая тэхніка 209 разоў набліжалася да нашых межаў


Паводле латвійскага вайсковага ведамства, актыўнасць Расеі ў Заходняй вайсковай акрузе значна ўзрасла пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе – павялічылася інтэнсіўнасць вучэнняў і іх маштабы, развіваецца і ўдасканальваецца вайсковая інфраструктура.

У 2015 годзе расейская вайсковая тэхніка была заўважаная каля латвійскіх межаў больш за 270 разоў. Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі зафіксавалі больш за 140 палётаў расейскіх самалётаў, а таксама 130 выпадкаў зʼяўлення каля тэрытарыяльных водаў Латвіі расейскіх падводных лодак і караблёў.

Паводле Мінабароны Латвіі, ў 2016 годзе расейскія самалёты зʼяўляліся каля межаў Латвіі 112 разоў, караблі – 97. Як і ў папярэднія гады, Расея дэманстравала шырокі спектр узбраення – знішчальнікі, транспартныя самалёты, самалёты-разведчыкі, фрэгаты, карветы, падводныя лодкі ды іншыя віды вайсковай тэхнікі.

ЮВ, belsat.eu, паводле delfi.lt

Глядзі таксама
Каментары