Латвія пабудуе плот на мяжы з Беларуссю


Балтыйская краіна хоча забяспечыць сябе ад людзей, якія незаконна перасякаюць мяжу.

З гэтай мэтай Латвія збіраецца пабудаваць плот на мяжы з Беларуссю. Пра гэта начальнік Дзяржаўнай памежнай аховы краіны Нормунд Гарбарс распавёў агенцтву «LETA».

У бюджэце Латвіі на наступны год прадугледжаныя сродкі на распрацоўку праекту ўладкавання памежнай зоны на мяжы з Беларуссю.

Працы па ўладкаванні памежнай зоны могуць пачацца не раней, чым праз год, і на асобных участках зʼявіцца плот, але на дадзены момант невядома, якую даўжыню ён будзе мець.

Чытайце таксама >>> Апытанне: Большасць немцаў супраць прыёму ўцекачоў

Вясной гэтага года на латвійска-расейскай мяжы пабудаваныя першыя тры кіламетры плота, які стане адным са спосабаў затрымання нелегальных мігрантаў.

Мінімальная вышыня плоту на латвійска-расейскай мяжы складзе 2,70 метры. Агулам плануецца пабудаваць 92 кіламетры на асобных участках мяжы.

НМ, belsat.eu, паводле Rus.delfi.lv

Стужка навінаў