Беларусь і Латвія падпісалі дамову аб вайсковай супрацы


Андрэй Раўкоў і Раймандс Бэргманіс

Паводле вынікаў абмеркавання перспектываў двухбаковай супрацы вайскоўцы абедзвюх краінаў падпісалі пагадненне аб супрацы.

Падчас візіту ў Латвію міністр абароны Беларусі сустрэўся з Раймандсам Бергманісам і Эдгарсам Рынкевічсам – міністрамі абароны і замежных справаў адпаведна. Старонка беларускага МА падае, што Раўкоў абмеркаваў з імі «шырокі спектр пытанняў, уключаючы двухбаковаю ваеннае супрацу».

Падчас візіту беларуская дэлегацыя наведала школу падрыхтоўкі інструктараў нацыянальных узброеных сілаў Латвіі ў горадзе Цэсісе, дзе азнаёмілася з сістэмай падрыхтоўкі латвійскіх вайскоўцаў.

Вынікам візіту стала падпісанне міністэрствамі абароны двух дзяржаваў пагаднення аб супрацы ў галіне абароны.

ДД

Глядзі таксама
Каментары