«Малады фронт» падаў заяву адміністрацыі «Экспабелу» на сваіх нападнікаў


Адміністрацыя паабяцала актывістам разабрацца ў справе агрэсіі з боку сваіх гандляроў.

Сёння маладафронтаўцы наведалі «Экспабел», дзе на іх напалі ў суботу. 16 ліпеня актывісты зладзілі прыборку ў Курапатах. Падчас працаў яны прыйшлі на рынак «Экспабел», каб затачыць ланцуг ад бензапілы. Старонка «Маладога фронту» сцвярджае, што пабачыўшы шаўроны з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам, гандляры арганізавалі бойку.

Яўген, адзін з завадатараў суботняй бойкі.
Яўген, адзін з завадатараў суботняй бойкі.

«На нас накінулася з кулакамі зграя іпэшнікаў, чалавек сем, завадатарам у якіх быў Аляксандр Філімонаў», – распавядае ўдзельнік канфлікту Сяргей Пальчэўскі.

Актывісты «Маладога фронту» на наступны дзень прыехалі на «Экспабел», каб абмеркаваць здарэнне з удзельнікамі канфлікту і адміністрацыяй кірмашу, але нікога не знайшлі.

Сёння маладафронтаўцы прыйшлі зноўку. Пра свой намер яны абвесцілі ў сеціве, таму разам з «Маладым фронтам» на «Экспабел» прыйшлі таксама журналісты.

bs1807rynak-3

З сямі нападнікаў яны знайшлі толькі аднаго – ён прадставіўся Яўгенам, але нічога пра бойку не казаў. Аляксандра Філімонава на кірмашы не аказалася.

Пытанні маладафронтаўцаў прыносяць Яўгену пакуты.
Пытанні маладафронтаўцаў прыносяць Яўгену пакуты.
«Малады фронт» тлумачыць сітуацыю міліцыі.
«Малады фронт» тлумачыць сітуацыю міліцыі.

«InformNapalm» правёў расследаванне, і выявіў, што завадатар нападу Аляксандр Філімонаў да нядаўняга часу зʼяўляўся актыўным чальцом беларускага клубу «Desperados MC Belarus». Гэта клуб падтрымлівае шчыльныя сувязі з мотаклубам «Начныя ваўкі» сябра Пуціна – Аляксандра Залдастанава, які не прызнае права беларусаў на самастойнасць, заяўляючы, што Беларусь – гэта Расея.

«Малады фронт» размаўляе з адміністратарам кірмашу.
«Малады фронт» размаўляе з адміністратарам кірмашу.

Адміністрацыя «Экспабелу» прыняла ад «Маладога фронту» заяву і паабяцала разабрацца ў сітуацыі.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары