Залдастанаў: «Беларусь – гэта Расея»


Лідар расейскага праўладнага мотаклубу заявіў у Хатыні, што Беларусь і Украіна – часткі Расеі.

«Начныя ваўкі» у чарговы раз бяруць Берлін: Залдастанаў і сябры ягонага клубу ладзяць мотапрабег, прымеркаваны Дню перамогі. Учора яны выехалі з Масквы, сёння складваюць кветкі да савецкіх помнікаў на тэрыторыі нашай краіны.

Глядзіце фотарэпартаж з Хатыні

[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Падчас візіту ў мемарыяльны комплекс у Хатыні Залдастанаў пашкадаваў пра распад Савецкага Саюзу ў 1991-ым ды сказаў, што лічыць Беларусь і Украіну часткамі Расеі.

«Беларусь – гэта Расея, Украіна – гэта Расея», – заявіў ён.

Зараз байкеры будуць спрабаваць патрапіць у Польшчу, якая ўжо абвесціла, што не пусціць удзельнікаў мотапрабегу на сваю тэрыторыю. Залдастанаў будзе суправаджаць калону байкераў да Берасця, бо праз санкцыі за падтрыманне анексіі Крыма ён неўязны ў Еўразвяз.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў