Кіраўнік беларускага МЗС кажа, што ў справе спрашчэння візавага рэжыму ёсць шэраг тэхнічны момантаў, якія патрабуюць даўзгаднення.
Пры гэтым Уладзімір Макей адзначыў, што па гэтых пытаннях вядзецца праца.
Гаворка ідзе пра два пагадненні: непасрэдна аб спрашчэнні візавага рэжыму і аб рэадмісіі (згоды дзяржавы на прыём назад сваіх грамадзянаў, дэпартаваных на радзіму).
«На гэтым этапе нашыя еўрапейскія партнёры, на жаль, прапаноўваюць занесці ў гэтыя пагадненні моманты, якія для нас непрымальныя і ў пэўнай ступені палітызуюць іх», – распавёў кіраўнік беларускага вонкавапалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей звярнуў увагу на тое, што ў дакументы з іншымі краінамі, напрыклад, Малдовай, Расеяй, Украінай, гэтыя моманты ўнесеныя не былі.
«Трэба прытрымлівацца адзіных стандартаў і не спрабаваць палітызаваць сітуацыю, як гэта робіцца цяпер», – адзначыў міністр.
Чытайце таксама:
НМ, belsat.eu, паводле БелТА