Грамадзяне іншых краінаў змогуць да пяці дзён знаходзіцца без візы ў спецыяльным турысцка-рэкрэацыйнай парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторыях. Адпаведны загад выдаў кіраўнік краіны.
Гэткі парадак прадугледжаны для замежнікаў, якія перасякаюць мяжу з боку Польшчы праз пункты пропуску Лясная (Рудаўка) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая), з боку Літвы – праз пункты пропуску Прывалка (Швяндубрэ) і Прывалка (Райгардас).
Мяркуецца, што новаўвядзенне пасадзейнічае павелічэнню турыстычнага патоку, дасць працу мясцоваму насельніцтву, прыцягне інвестыцыі ў развіццё інфраструктуры парка.
Указ дзейнічае да 31 снежня 2017 года «з магчымасцю падаўжэння на нявызначаны тэрмін».
ДР belsat.eu паводле БелаПАН