Літоўцы ўсё часцей едуць па алкаголь за мяжу, у тым ліку ў Беларусь


Фотаздымак мае ілюстратыўны характар

Сярод літоўцаў набірае папулярнасць набыццё алкаголю за мяжой, у тым ліку ў Беларусі.

Пра гэта сведчаць вынікі апытання кампаніі «Baltijos tyrimai», якое паказала, што за мінулы год 7 % жыхароў Літвы набывалі алкаголь у Польшчы, 4 % – у Латвіі, 2 % – у Беларусі або ў Расеі. Такая з’ява назіраецца ў пяці літоўскі староствах.

Апытанне кампаніі «RAIT» паказала, што 12 % жыхароў Літвы прызналі, што за апошні год набывалі альбо ўжывалі нелегальны алкаголь. Гэта на 4 % больш, чым у 2015 годзе.

Прэзідэнт Літоўскага інстытуту вольнага рынку Жылвінас Шыленас звярнуў увагу на тое, што жыхары краіны, магчыма, сталі спажываць менш легальнага алкаголю пасля павышэння акцызаў і павелічэння цэнаў на алкаголь.

Такім чынам у Літве назіраецца рост ценявога рынку алкаголю, тое ж тычацца і ценявога рынку цыгарэтаў.

Паводле даследавання «Nielsen», за два года ценявы рынак цыгарэтаў павялічыўся ў краіне на 2 % (да 20 %). У Латвіі гэты рынак складае 24 %, у Эстоніі – 13 %. Большая частка нелегальных цыгарэтаў у Літве – кантрабанда з Беларусі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi, фотаздымак alcogolizm.com

Глядзі таксама
Каментары