Коля Лукашэнка правёў канікулы ў Арабскіх Эміратах


Коля Лукашэнка ў кадры тэлеканалу ОНТ

Завяршыўся візіт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Катар і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Лідар краіны ўзяў з сабой у камандзіроўку старэйшага і малодшага сыноў. На гэты раз паездка супала з канікуламі, таму Коля Лукашэнка заняткі не прапусціў.

Пра тое, што Мікалай Лукашэнка ездзіў у Эміраты – нідзе не згадвалася. «Комсомольская правда в Беларуси» адзначыла, што Коля Лукашэнка мільгануў на кадрах тэлеканалу АНТ толькі ў апошні дзень візіту – падчас таго, як прынц Абу-Дабі праводзіў кіраўніка Беларусі ў аэрапорт.

Kola i Alaksandr Łukaszenka dwa lata temu w Zjednoczonych Emiratach Arabskich fot. Belta.by

Коля і Аляксандр Лукашэнкі ў ААЭ 2 гады таму. Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка лётаў ААЭ роўна два гады таму. У тую паездку лідар краіны таксама ўзяў з сабой не толькі старэйшага сына Віктара, але і малодшага Колю. Вядома, што Мікалай разам з бацькам хадзіў на экскурсію ў Вялікую мячэць імя шэйха Заіда, а таксама гуляў у хакей супраць ветэранаў зборнай ААЭ – ён закінуў дзве шайбы.

МЯ, паводле kp.by

Глядзі таксама
Каментары