Зніклы Коля Лукашэнка на выбарчым участку з бацькам (ФОТАФАКТ)


Малодшы сын кіраўніка Беларусі, які апошнім часам усё менш суправаджае Аляксандра Лукашэнку падчас замежных візітаў ды афіцыйных спатканняў, зноў з’явіўся на людзях.

Хлопца не было побач з бацькам ні падчас травеньскага візіту Лукашэнкі ў Казахстан і Узбекістан, ні падчас Усебеларускага народнага сходу, ні ў фінале конкурсу «Міс Беларусь–2016», ні нават падчас адзначэння Дня Незалежнасці, дзе ён раней, традыцыйна, у вайсковай форме, прымаў парад на трыбуне разам з галоўнакамандуючым. Акрамя сустрэчы з амерыканскім акторам Стывэнам Сігалам Лукашэнка-малодшы амаль ані разу за ўсё лета не зʼявіўся ў абʼектывах тэле- ды фотакамераў.

Паводле прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, доўгую адсутнасць малодшага сына Лукашэнкі тлумачыць тым, што «Мікалай – школьнік, а не медыйная персона».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў